Рус Бел Eng
23.02.2022

23 лютага 2022 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

На пасяджэнні парламентарыі абмеркавалі ход падрыхтоўкі законапраектаў, якія знаходзяцца ў камісіі, да разгляду на восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.

У прыватнасці, намеснік старшыні камісіі Шыпула А.В., праінфармаваў прысутных аб рабоце, што была праведзена па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі», у тым ліку аб выніках яго ўзгаднення з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Па выніках абмеркавання камісія прыняла рашэнне ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» накіраваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі» Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь як канчаткова падрыхтаваны для разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

Акрамя таго, дэпутаты разгледзелі законапраекты, якія паступілі з пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці камісіі, і прынялі адпаведныя рашэнні.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by