23.05.2019

23 мая 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг».

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Н.П.Жыбуль, прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Удзельнікамі пасяджэння разгледжаны заўвагі і прапановы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях, што тычацца ўдасканалення паняційнага апарату законапраекта, а таксама дзейнасці ўпаўнаважаных асоб па кіраванні агульнай маёмасцю.

Праца над праектам Закона будзе працягнута.






Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць