Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.03.2017

23 сакавіка 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылося пашыранае пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента, які ўжываецца ў Рэспубліцы Беларусь.

Адкрываючы пасяджэнне, кіраўнік рабочай групы Наумовіч А.М. падкрэсліў прадстаўнічы склад удзельнікаў мерапрыемства і выказаў думку, што абмеркаванне далейшых дзеянняў рабочай групы з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і грамадскасці, а таксама замежных партнёраў будзе спрыяць дасягненню максімальнага эфекту работы групы.


У ходзе пасяджэння члены рабочай групы абмяняліся інфармацыяй аб выніках абмеркавання пытанняў смяротнага пакарання са сваімі выбаршчыкамі, звярнулі ўвагу на неадназначнасць пазіцый грамадзян па гэтым пытанні. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі таксама палітычныя, прававыя, сацыяльныя аспекты праблематыкі прымянення выключнай меры пакарання ў Рэспубліцы Беларусь і ўнеслі прапановы ў дачыненні да далейшых напрамкаў работы групы.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Атрошчанка П.А., Варанецкі В.І., Гобараў Д.Д., Гуйвік Н.В., Шаўцоў Д.Я., члены Савета Рэспублікі Бысюк Р.Р., Чайчыц В.І., дакладчык па Беларусі Камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі А.Рыгоні, прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў, няўрадавых арганізацый, навуковай супольнасці, а таксама дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць