Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.03.2018

23 сакавіка 2018 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. ажыццявіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць.

У рамках паездкі Б.К.Пірштук прыняў удзел у пасяджэнні Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта, дзе ўдзельнічаў у абмеркаванні пытанняў парадку дня.

Затым намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў адправіўся ў Перасвятаўскі сельскі савет, наведаўшы сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і сацыяльныя аб’екты рэгіёна, сярод якіх былі мехдвор КСУП «Выток», дзіцячы сад і мясцовы ФАП. Дэпутата цікавілі пытанні падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі, медыцынскага абслугоўвання грамадзян у аддаленых населеных пунктах выбарчай акругі, а таксама пытанні адукацыі і колькасці насельніцтва.

Б.К.Пірштук правёў прыём грамадзян. Жыхароў Перасвятага хвалявалі пытанні стану дарог, газіфікацыі в. Гарыводы і аплаты паслуг ЖКГ, усе звароты ўзяты на кантроль дэпутата.

Напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў уручыў лепшым прадстаўнікам Рэчыцкага раёна граматы і падзякі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць