Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

23.12.2019

23 снежня 2019 года намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіч В.В. у рамках удзелу ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў два дамы сямейнага тыпу ў г. Лідзе Гродзенскай вобласці.

В.В.Міцкевіч павіншаваў выхаванцаў з надыходзячым Новым годам і ўручыў ім падарункі.

У гутарцы з бацькамі-выхавальнікамі парламентарый высвятліў, якая дапамога ім патрэбна. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Лідчына — гэта яго малая радзіма і ён абавязаны апраўдаць давер сваіх землякоў, якія выбралі яго дэпутатам.

Самае важнае, што мы можам даць выхаванцам дамоў сямейнага тыпу — гэта ўвагу. І не толькі па святах, але і на працягу ўсяго года, — сказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, размаўляючы з журналістамі. Хочацца, каб пры падтрымцы дзяржавы гэтыя дзеці выраслі годнымі грамадзянамі Беларусі. Упэўнены, калі мы ім дапаможам, усё ў іх атрымаецца, падкрэсліў В.В.Міцкевіч.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць