Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.01.2020

23 студзеня 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў».

У пасяджэнні, якое вёў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Белаконеў А.А., прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Любецкая С.А., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Лаўрыненка І.У., члены пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы і па заканадаўстве Ленчэўская М.А., Мамайка І.А., Маркевіч А.І., Жалнерчык Л.М., прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі і прапановы па законапраекце, якія паступілі ад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. У ходзе іх абмеркавання былі выпрацаваны адзіныя падыходы ў выкладанні прававых нормаў.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



Навіны па тэме нацыянальнай бяспецы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць