Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.09.2019

23 верасня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Курсевіч прыняла ўдзел у сумесным пасяджэнні Мінскага раённага Савета дэпутатаў і Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

На парадку дня стаяла пытанне аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Старшыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Юлія Бялянкіна прапанавала кандыдатуру Суконкі Алега Рыгоравіча — дырэктара РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі ім. Аляксандрава.

У падтрымку гэтай кандыдатуры выступіла і дэпутат Валянціна Курсевіч, якая ахарактарызавала Алега Рыгоравіча як ўмелага кіраўніка. Пад яго кіраўніцтвам анкалагічная служба Рэспублікі Беларусь выйшла на якасна новы ўзровень працы, а РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі стаў добра вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Гэта сенатар, якi вырашае многія пытанні па развіцці нашага рэгіёну, навуковец з вядомым імем, пад чыім кіраўніцтвам падрыхтаваны кандыдацкія і доктарскія дысертацыі.

Таксама ў падтрымку кандыдатуры Алега Рыгоравіча Суконкі выступілі дырэктар агракамбіната «Ждановічы» Рыгор Паўлавіч Чуйко, старшыня Бараўлянскага сельвыканкама Жанна Аляксандраўна Варабей, старшыня Заслаўскага гарвыканкама Святлана Пятроўна Карташова.

Кандыдатура Алега Рыгоравіча Суконкi была падтрымана аднагалосна.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць