Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

23.08.2021

23 жніўня 2021 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у пленарным пасяджэнні 42-й Генеральнай асамблеі МПА АСЕАН, якая праходзіць з 23 па 25 жніўня 2021 года ў фармаце відэаканферэнцсувязі.

Пасяджэнне праходзіць на базе Парламента Бруней-Даруссалама, старшыні ў МПА АСЕАН, і прысвечана пытанням развіцця парламенцкага супрацоўніцтва ў галіне інтэграцыі лічбавых тэхналогій да супольнасці АСЕАН 2025.

У першы дзень прайшла Цырымонія адкрыцця Генеральнай асамблеі. З прывітальным словам выступілі Яго Вялікасць султан Брунея-Даруссалам Хассанала Балкіях і Яго правасхадзіцельства Абдул Рахман Тайба, Старшыня 42-й Генеральнай асамблеі МПА АСЕАН, Спікер Заканадаўчага савета Дзяржавы Бруней-Даруссалам.

Далей адбыліся выступленні кіраўнікоў дэлегацый членаў МПА АСЕАН – Камбоджы, Інданэзіі, Лаоса, Малайзіі, Філіпін, Сінгапура, Тайланда, В’етнама і Брунея-Даруссалам. Затым — звароты кіраўнікоў дэлегацый-назіральнікаў — Аўстраліі, Беларусі, Канады, КНР, Еўрапейскага парламента, Індыі, Рэспублікі Карэя, Марока, Расіі, Нарвегія, а таксама заяўленні спецыяльна запрошаных гасцей, Рэспублікі Саюз М’янма, МПС.


У сваім выступленні У.П.Андрэйчанка адзначыў, што «Кодэкс паводзінаў» краін АСЕАН сугучны знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца добрай асновай для сумеснага вырашэння многіх жыццёва важных задач.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў заявіў, што ў Беларусі ёсць пэўныя вопыт і напрацоўкі ў галіне стварэння агульных лічбавых экасістэм і «пояса лічбавага добрасуседства». У сувязі з гэтым У.П.Андрэйчанка прапанаваў правесці міжпарламенцкі форум АСЕАН — Беларусь у Мінску, вынікам якога можа стаць падпісанне сумеснай дэкларацыі «Аб міжнародных інфармацыйных экасістэмах і стварэнні «пояса лічбавага добрасуседства».

У ходзе работы Генеральнай асамблеі плануецца разгледзець шэраг палітычных, эканамічных і сацыяльных пытанняў, па якіх будуць прынятыя рэзалюцыі, напрыклад, адна з рэзалюцыяў называецца «Садзейнічанне ўсёабдымнай цыфравізацыі АСЕАН для ўмацавання малога і сярэдняга бізнесу і ўзмацнення эканамічнай інтэграцыі АСЕАН». Пройдзе пасяджэнне Форуму жанчын-парламентарыяў МПА АСЕАН. У заключны дзень адбудзецца падпісанне сумеснага Камюніке, цырымонія закрыцця 42-й Генеральнай асамблеі, перадача Нацыянальнай асамблеі Камбоджы старшынства ў МПА АСЕАН на 2022 год.

У рабоце 42-й Генеральнай асамблеі МПА АСЕАН таксама прымае ўдзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з МПА АСЕАН Сыранкоў С.А.


Парламент Рэспублікі Беларусь з 2011 года мае статус назіральніка ў МПА АСЕАН і актыўна супрацоўнічае з гэтай міжпарламенцкай структурай. Гэта работа вядзецца праз дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з МПА АСЕАН, якія былі сфарміраваны ў Парламенце Рэспублікі Беларусь чацвёртага — сёмага скліканняў. Прадстаўнікі беларускага парламента на рэгулярнай аснове прымаюць удзел у пасяджэннях генеральных асамблей МПА АСЕАН, забяспечваючы тым самым станоўчую дынаміку міжпарламенцкага дыялогу як з арганізацыяй, так і з краінамі – членамі АСЕАН.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by