Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.08.2019

23 жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Валянціна Курсевіч і старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Мусенкова напярэдадні новага навучальнага года пабывалі ў дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Заслаўі і шматдзетнай сям'і ў агр.Пятрышкі.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу Таццяны і Сяргея Літвінкі існуе з 2007 года. Зараз тут выхоўваецца 7 дзяцей.

Многія выхаванцы ўжо жывуць самастойна, пастаянна наведваюць прыёмных бацькоў і падтрымліваюць з імі цёплыя адносіны.

Прыёмная мама Таццяна Літвінка не тоіць, што любая дапамога не бывае лішняй. А Валянціна Курсевіч і Людміла Мусенкова перакананы, што дарыць падарункі дзецям - самая прыемная місія.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Курсевіч пераканана, што чым больш людзей прыме ўдзел у дабрачынных акцыях напярэдадні новага навучальнага года, тым будзе больш годны наш клопат пра дзяцей. Бо яны — будучыня нашай краіны.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць