Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.06.2019

24 чэрвеня 2019 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Дабрыніна Л.А., прынялі ўдзел депутаты Палаты прадстаўнікоў Кананчук Т.П., Канановіч Л.М., Ражанец В.В., Старынская Т.А., Курсевіч В.В., Салаўёў П.А., Шчэпаў У.А., Астапюк А.І., Паліціка В.С., Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Ермаловіч М.Л., намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Кавалькоў В.В., намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Курлыпа А.М., кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Паўлючэнка Н.В., начальнік Галоўнага дзяржаўнага казначэйства Міністэрства фінансаў Качан С.Ф., спецыялісты Камітэта і міністэрств, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


 

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праекты законаў «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2018 год» і «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год».


 

Кавалькоў В.В праінфармаваў прысутных аб ходзе выканання бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе.

З дакладам аб выкананні галоўнага фінансавага дакумента краіны выступіў Качан С.Ф. Ён адзначыў, што спрыяльная знешнеэканамічная кан’юнктура, рост канкурэнтаздольнасці галін эканомікі дазволілі ў 2018 годзе захаваць сацыяльную стабільнасць і забяспечыць развіццё патэнцыялу рэгіёнаў.


 

Асноўнымі задачамі ў галіне палітыкі расходаў у 2018 годзе з’яўляліся захаванне дасягнутага якаснага ўзроўню сацыяльных паслуг, павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі.

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Курлыпа А.М. азнаёміў удзельнікаў пасяджэння з вынікамі праведзеных Камітэтам праверак справаздач аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду і аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год.

Удзельнікі пасяджэння задалі дакладчыкам удакладняючыя пытанні, якія тычацца асобных напрамкаў выкарыстання сродкаў бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў і рэспубліканскага бюджэту ў 2018 годзе.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне ўнесці праекты законаў «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2018 год» і «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год» для разгляду дэпутацкім корпусам на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць