Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.04.2019

24 красавіка 2019 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дабрыніна Л.А. (Аршанская гарадская выбарчая акруга № 25) прыняла ўдзел у адкрыцці VIII Міжнароднага эканамічнага форуму і IX Рэспубліканскай выставы-кірмашы «Аршанскія традыцыі».

Дадзены форум прысвечаны ўмацаванню эканамічных і дзелавых сувязяў, падтрыманню канструктыўнага дыялогу бізнесу і ўлады, у тым ліку ў рамках памежнага супрацоўніцтва рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Форум праходзіў з 24 па 27 красавіка 2019 года. Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі «Міжнароднае супрацоўніцтва: узаемадзеянне гарадоў-пабрацімаў», «Прэферэнцыі і перавагі ў канкурэнтнам асяроддзі», «Лагістычны складнік канкурэнтаздольнай эканомікі».

У прывітальным выступе парламентарый вітала арганізатараў, удзельнікаў і гасцей. Дэпутат адзначыла, што форум стаў запатрабаванай аўтарытэтнай пляцоўкай для адкрытага дыялогу прадстаўнікоў рэгіянальнай улады, бізнесу па пытаннях развіцця супрацоўніцтва і перш за ўсё ў эканоміцы.


Спалучэнне насычанай дзелавой праграмы і выставачных мерапрыемстваў форуму дазволіць удзельнікам пашырыць ўзаемавыгадныя кантакты, наладзіць новыя эканамічныя сувязі і азнаёміцца з перспектывамі інвестыцыйных праектаў, выпрацаваць канструктыўныя прапановы, накіраваныя на далейшае паглыбленне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва па напрамках дзейнасці.

Аршаншчына з'яўляецца адным з самых прывабных рэгіёнаў нашай краіны для інвестыцый, бізнесу, валодае высокім эканамічным і сацыяльна-культурным патэнцыялам. Для развіцця створаны ўсе неабходныя ўмовы дзякуючы падтрымкі Кіраўніка дзяржавы і Урада.

Парламентарый выказала ўпэўненасць, што форум будзе садзейнічаць дзейнасці і рэгіянальным супрацоўніцтве, пажадала ўсім плённай і цікавай працы, пазітыўных рэзалюцыяў і рашэнняў.

24 красавіка 2019 года Дабрыніна Л.А. прыняла ўдзел у працы Дзяржаўнай кваліфікацыйнай камісіі ўстановы адукацыі «Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж» па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль» у якасці старшыні камісіі.

Падчас асабістага прыёму паступілі звароты грамадзян па пытаннях добраўпарадкавання тэрыторый, дзейнасці гаражных кааператываў, працаўладкавання і іншыя.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць