Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.04.2019

24 красавіка 2019 г. старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Адаменка Я.Б. разам са старшыней  Калінкавіцкага райвыканкама Гваздзем Сяргеем Аляксандравічам правялі сумесны прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Заяўнікі прыйшлі да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і кіраўніка раёна са сваімі жыццёвымі праблемамі. Сярод зваротаў былі традыцыйныя пытанні з нагоды працаўладкавання і нараканні на працу ЖКГ, чэргі на жыллё, а таксама выдзялення жылля, падымаліся таксама праблемы грамадскай значнасці. Як, напрыклад, калектыўны зварот з нагоды закрыцця кафэ ў Цэнтры вольнага часу чыгуначнікаў, калектыўная просьба праваслаўных вернікаў аб садзейнічанні адкрыць пакой для маленьня ў н.п. Бабровічы, або зварот бацькоў выпускнікоў з таго ж населенага пункта з просьбай аб дапамозе ў рамонце актавай залы ў мясцовым доме культуры, дзе звычайна праходзяць выпускныя вечары. Былі і звароты, якія закранаюць міжасобасныя адносіны. Перш за ўсё, спрэчкі паміж суседзямі па розных падставах. Часцяком гэта зямельныя спрэчкі, і іншыя пытанні, якія хвалююць жыхароў раёна.

Па адных зваротах заяўнікі атрымалі тлумачэнні і адказы прама падчас прыёму. Па пытаннях, якія патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, дадзены даручэнні адпаведным службам раёна для іх вырашэння і дачы адказаў заяўнікам ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць