Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.04.2019

24 красавіка 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна правяла прыём грамадзян у Гаранскім сельвыканкаме.

Па колькасці насельніцтва Гаранскі сельсавет-далёка не самы буйны ў Мінскім раёне. Тут пражывае каля сямі тысяч жыхароў. А вось па колькасці населеных пунктаў, якіх налічваецца амаль чатыры дзясятка, ён апярэджвае большасць іншых прысталічных тэрыторый. Як жартуюць самі мясцовыя жыхары, у нас што ні вуліца, то ўжо населены пункт. А ў кожным сельскім населеным пункце праблем набярэцца з лішкам.

У Гаранскім сельвыканкаме адбыўся прыём грамадзян, у ходзе якога людзі маглі звярнуцца да народнага выбранніка з надзённымі жыццёвымі пытаннямі. Было разгледжана шэсць зваротаў, якія тычацца магчымасці пражывання пажылых людзей у мясцовым інтэрнаце, аплаты жыллёва-камунальных паслуг, устаноўкі шумапаглажальных экранаў на аўтадарозе Мінск-Гродна, рамонту школы, вулічнага асвятлення, стану прасёлкавых дарог, уборкі камунальных адходаў і інш. Валянціна Вацлаваўна ўважліва выслухала кожнага звярнуўшагася і абяцала накіраваць адпаведныя запыты ў арганізацыі, ад якіх залежыць рашэнне кожнай з выкладзеных на прыёме праблем.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць