Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.04.2019

24 красавіка 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Яўген Буніслававіч Адаменка прыняў удзел у памятнай сустрэчы пакаленняў.

Сустрэча праходзіла ў дзяржаўнай установе адукацыі «Зеляноцкі дзіцячы сад - базавая школа» Калінкавіцкага раёна, прысвечаная 95-годдзю  удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара племсовхоза «Галявічы» ў 60-80 гады мінулага стагоддзя Табуліна Васіля Іванавіча.

Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства Яўген Буніслававіч адзначыў важнасць такіх сустрэч для маладога пакалення 2 і ў той жа час для старэйшага пакалення. Дэпутат завастрыў увагу на тым, што сустрэча праходзіць пад знакам 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Стала традыцыяй у раёне праводзіць сустрэчы,  дзе звяртаюцца да біяграфій знакавых людзей, якія сваей баявой і мірнай працай адстаялі сваю Радзіму ад захопнікаў, аднаўлялі разбураныя вайной гарады і вёскі і множылі матэрыяльнае і духоўнае багацце сваёй Айчыны. Да такіх людзей ставіцца і Табулін Васіль Іванавіч. Члены сям'і Васіля Іванавіча, прысутныя на гэтай сустрэчы (дзве дачкі і ўнук) па вартасці ганарацца сваім бацькам і дзедам -ардэнаносцам, які быў узнагароджаны ў гады вайны многімі заслужанымі баявымі ўзнагародамі. У пасляваенныя гады (1960-1983 г.г.) ТабулІн В.І. узначаліў адно з буйных сельгаспрадпрыемстваў раёна -племсовхоз «Галявічы», вывеў яго з ліку адстаючых у перадавыя гаспадаркі раёна, вобласці і рэспублікі. Хацелася б засяродзіць увагу на тым, што Васіль Іванавіч не маючы спецыяльнай сельскагаспадарчай адукацыі (яго ён атрымаў ужо ў свае сталыя гады, скончыўшы завочна сельскагаспадарчы тэхнікум), але маючы велізарную адказнасць і матывацыю дасягненняў паспяховасці ў працы з людзьмі і на зямлі здолеў вывесці гаспадарку з колькасці адстаючых у перадавыя, і самае галоўнае, здолеў прывіць працаўнікам вёскі веру ў свае сілы і здольнасці і магчымасць лепшага жыцця на зямлі. Вытокі гэтага прыкладу: вялікая працавітасць кіраўніка, яго інтэллігетнасць, непадробнуя цікавасць і клопат да кожнага працаўніка вёскі, падтрыманне высокай дысцыпліны і патрабавальнасці да кожнага работніка, спецыяліста за даручаны ўчастак работы, абавязковая падзяка за паспяховую працу, прапаганда гэтай працы і сістэмнае ўшанаванне яго перадавікоў.

Парламентарый заклікаў ўзяць для пераймання усё тое лепшае, што напрацавана В.І.ТабулІным за яго яркАЕ і годнае жыццё.

Пасля ўдзельнікі мерапрыемства наведалі краязнаўчы музей, абсталяваны ў школе, дзе пачулі аповяд пра побыт жыхароў вёскі да ваеннага часу.

У памяць пра падзею і напярэдадні дня Перамогі на тэрыторыі школы удзельнікамі мерапрыемства былі пасаджаныя дрэвы (туі).





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць