Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
24 лютага 2020 года пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.
Намеснік старшыні камісіі Рынейская І.М. праінфармавала аб ходзе работы па падрыхтоўцы да разгляду праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый аб правядзенні сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій і ўзнікаючых тэхналогій». Асноўнай мэтай заключэння гэтага Пагаднення з’яўлялася стварэнне прававых умоў для правядзення ў Рэспубліцы Беларусь сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы прыняла рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў прыняць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый аб правядзенні сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій і ўзнікаючых тэхналогій».
На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама шэраг іншых пытанняў, якія маюць дачыненне да работы камісіі.