Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.02.2020

24 лютага 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках».

У пасяджэнні, якое вяла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Курсевіч В.В., прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э., члены Пастаяннай камісіі Гацко У.У., Завалей І.У., Адзінцова С.У., Таўтын І.П., Шыпула А.В., Шкроб М.А., член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Хлабукін І.К., спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, РУП «Белфармацыя», УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны прапановы па законапраекце дэпутата Хлабукіна І.К., якія тычацца пытання канфіскацыі з абарачэння няякасных лекавых сродкаў і лекавых сродкаў з мінулым тэрмінам прыдатнасці.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць