Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

24.03.2020

24 сакавіка 2020 года пад кіраўніцтвам Л.М.Канановіч адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Папко П.І., Тарасенка Н.Э.,Уткін В.Ю., Хлабукін І.К., намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Кавалькоў В.В.

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова аб сацыяльным забеспячэнні», В.В.Кавалькоў праінфармаваў, што Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова аб сацыяльным забеспячэнні, які падпісаны 23 кастрычніка 2019 года, накіраваны на забеспячэнне магчымасці фарміравання пенсіённых правоў у перыяд работы ў Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліцы Малдова і рэалізацыі гэтых правоў.

В.В.Кавалькоў таксама адзначыў, што Дагавор заснаваны на прапарцыянальным прынцыпе, калі пенсія назначаецца і выплачваецца кожнай дзяржавай за перыяды стажу, набытага на яе тэрыторыі. Падрабязна спыніўся на далейшых мерах па рэалізацыі палажэнняў гэтага Дагавора.

Л.М.Канановіч праінфармавала, что праект Закона ў Палаце прадстаўнікоў прайшоў неабходную працэдуру разгляду. Заўваг не паступіла.

Па выніках абмеркавання камісія прыняла рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова аб сацыяльным забеспячэнні» на другой сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Акрамя гэтага, удзельнікі абмеркавалі асобныя пытанні, якія тычацца парадку прызначэння і выплаты дапамогі па дагляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-ці гадовага ўзросту, а таксама ўстанаўлення даплат да пенсій асобным катэгорыям грамадзян.

На пасяджэнні таксама былі разгледжаны іншыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.

 

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by