Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.01.2018

24 студзеня 2018 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.В. і члены камісіі Астапюк А.І. і Невар І.Л. прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы з намеснікам дырэктара па навуковай генетыцы РНПЦ «Маць і дзiця» Навумчык І.У. Сустрэча адбылася па ініцыятыве дэпутатаў ў сувязі са зваротам у камісію па пытанні лячэбнага харчавання дзяцей з фенілкетонурыяй.

Фенілкетонурыя — спадчынная хвароба, абумоўленая парушэннем абмену фенілаланіну; выяўляецца адставаннем у фізічным і разумовым развіцці, парушэннямi рухаў і мышачнага тонуса.

Фенілкетонурыя ў ліку першых спадчынных парушэннях абмену рэчываў была ўключана ў праграму скрынінга спадчынных захворванняў, рэкамендаваных УААЗ для ранняга выяўлення хворых фенілкетонурыяй сярод новароджаных.

У большасці краін натуральныя прадукты, на якіх будуецца рацыён, па налiку ў іх бялку дзеляць на тры групы, якія складаюць так званы харчовы святлафор хворага фенілкетонурыяй

У нашай краіне строгае дыетычнае лячэнне праводзіцца да 10 — 12-гадовага ўзросту з наступным пашырэннем рацыёну. Дарослым пацыентам рэкамендуецца адмовіцца ад высокабялковых прадуктаў жывёльнага паходжання, пры гэтым агульная колькасць бялка не павінна перавышаць 0,8 — 1,0 г/кг масы цела ў суткі.

У ходзе сустрэчы было адзначана, што для дашкольных і школьных устаноў распрацавана спецыяльнае меню для дзяцей хворых фенілкетонурыяй, аднак неабходна разгледзець пытанне аб выпуску прамысловасцю штучных нiзкабялковых прадуктаў, спецыяльна прызначаных для дыетычнага харчавання (хлеб, печыва, макароны) ў большым асартыменце.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць