Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.01.2018

24 студзеня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пітнога водазабеспячэння».

У пасяджэнні, якое вёў старшыня камісіі Дарагакупец Ю.І., прынялі ўдзел намеснікі старшыні камісіі Гайдук А.В., Гурскі Дз.М., дэпутаты камісіі Жыбуль Н.П., Бабаловіч А.С. і Дземідовіч В.М., прадстаўнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекту ад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі рабочай групы актыўна абмеркавалі пытанні, якія датычацца кантрольна-наглядных паўнамоцтваў органаў дзяржаўнага кіравання за якасцю пітной вады, паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у галіне пітнога водазабеспячэння, замацавання прававога статусу збудаванняў і прылад цэнтралізаванай сістэмы пітнога водазабеспячэння, збудаваных недзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі за кошт уласных сродкаў, і іншыя аспекты ажыццяўлення дзейнасці ў галіне пітнога водазабеспячэння.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць