24.09.2018

24 верасня 2018 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прыняў ўдзел начальнік галоўнага ўпрашлення міжнародных фінансавых зносін Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Шульга П.П., работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь. 

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Артыкулаў Пагаднення Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый» П.П.Шульга адзначыў, што ратыфікацыя Артыкулаў Пагаднення дазволіць Рэспубліцы Беларусь выкарыстаць новыя фінансавыя стымулы для каардынавання ініцыятыў у рамках праекта «Адзін пояс, адзін шлях», умацаваць пазіцыю і давер ва ўзаемадзеянні з Кітаем. Фінансіруемыя праекты могуць тычыцца стварэння або мадэрнізацыі дзеючых транспартных калідораў, лагістычнай і энергетычнай інфраструктуры, вытворчага напрамку, у тым ліку на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».


Прыняцце праекта Закона дазволіць завяршыць унутрыдзяржаўныя працэдуры для ўступлення Рэспублікі Беларусь у Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый і стаць яго паўнапраўным членам.

Дэпутаты задалі шэраг ўдакладняючых пытанняў па Пагадненні.


Прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў разгледзець і прыняць законапраект на пятой сесіі шостага склікання.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні дзейнасці камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.



Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць