Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.09.2018

24 верасня 2018 года пад старшынствам У.А.Шчэпава адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы.

У ходзе пасяджэння, у якім прыняў удзел начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Галаўнёў А.Ф., быў абмеркаваны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Крэдытнага пагаднення (Праект рэканструкцыі «Аўтамабільная дарога Р-80 Слабада — Паперня, км 0,000 — км 14,770», уключаючы распрацоўку напрамкаў удасканалення сістэмы кіравання дарожнай гаспадаркай) паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця».


А.Ф.Галаўнёў праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб мэтах распрацоўкі праекта Закона і адказаў на пытанні дэпутатаў.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне вынесці праект Закона для разгляду на шостай сесіі і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго.

Акрамя таго, парламентарыі разгледзелі іншыя пытанні сваёй дзейнасці.

Навіны па тэме эканамічнай палітыцы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць