Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.09.2019

24 верасня 2019 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў у рамках Арганізацыі Дагавору аб калектыўнай бяспецы».

З дакладам па гэтым пытанні выступіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Дапкюнас А.В., які адзначыў, што дадзеным законапраектам прадугладжваецца ратыфікацыя чатырох пратаколаў, падпісаных Кіраўніком дзяржавы на сессіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ 8 лістапада 2018 года ў г. Астане. У прыватнасці, Другога пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб калектыўнай бяспецы ад 15 мая 1992 года, Другога пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб прававым статусе Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года, Другога пратакола аб унясенні змяненняў у Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі ад 7 кастрычніка 2002 года, Трэцяга пратакола аб унясенні змяненняў у Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года. Ён спыніўся на асноўных палажэннях гэтых пратаколаў і мэтазгоднасці іх ратыфікацыі.


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць указаны законапраект у парадак дня сёмай сесіі і яго прыняць.

Дэпутаты разгледзелі таксама іншыя пытанні, якія тычацца ўдзелу ў міжнародных парламенцкіх мерапрыемствах і развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць