Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.09.2019

24 верасня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі канцэптуальныя заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце пры ўнясенні ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія датычацца вызначэння органаў, якія выступаюць ад імя спагнанніка па выканаўчых дакументах аб спагнаннi ў бюджэт, удакладнення чарговасцi задавальнення патрабаванняў аб спагнанні запазычанасці шляхам звароту спагнання на закладную маёмасць, а таксама змянення парадку звароту спагнання на грашовыя сродкi i iншую маёмасць, якія належаць даўжніку ад трэціх асоб, і іншыя.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць