Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.09.2020

24 верасня 2020 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Курсевіч В.В. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя і аказання псіхалагічнай дапамогі».

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Богдан А.Л., прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе пасяджэння яго ўдзельнікі абмеркавалі прапановы галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія паступілі па дадзеным законапраекце.

У прыватнасці, былі разгледжаны пытанні, што тычацца парадку правядзення конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне аховы здароўя, арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі, праходжання рэзідэнтуры асобамі, якія атрымалі вышэйшую медыцынскую адукацыю за межамі Рэспублікі Беларусь, стварэння цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя.

Па выніках абмеркавання выпрацаваны ўзгодненыя рашэнні. Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць