Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.08.2017

24 жніўня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ражанец В.В. прыняла ўдзел у рэгіянальным сходзе дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Слуцкага раёна.

В.В. Ражанец расказала аб рабоце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заканатворчай і грамадскай дзейнасці, асабісты ўдзел у падрыхтоўцы і прыняцці законапраектаў, пра работу ў акрузе.

У рэгіянальным сходзе прынялі ўдзел 158 дэпутатаў Мінскага абласнога, Слуцкага раённага Саветаў дэпутатаў, сельскіх Саветаў дэпутатаў, а таксама члены Слуцкага райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый Случчыны, прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Па пытанні аб выкананні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Слуцкага раёна за першае паўгоддзе 2017 года, накіраваных на павышэнне эканамічнага патэнцыялу, паляпшэнне прадпрымальніцкага асяроддзя, прыцягненне інвестыцый і стварэнне новых працоўных месцаў, выступіў старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі.

Абмеркавана работа дэпутацкага корпуса раёна 27 склікання па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва ва ўзаемадзеянні з органамі кіравання і гаспадарчымі суб'ектамі. Удзелена ўвага розным пытанням, у тым ліку навядзенню парадку ў месцах агульнага карыстання.

Прыняты зварот удзельнікаў сходу да жыхароў раёна.

За актыўную грамадскую работу некаторыя дэпутаты, кіраўнікі арганізацый, старасты вёсак адзначаны Граматамі Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, Падзякамі старшыні Слуцкага раённага Савета дэпутатаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць