Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.08.2018

24 жніўня 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Макарына-Кібак Л.Э., Няхайчык А.У. і Старавойтава Г.В. прынялі ўдзел у адкрыцці жнівеньскага форуму педагагічных работнікаў горада Мінска “Ключавыя кампетэнцыі XXI стагоддзя: новая рэальнасць у адукацыі”, які праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства сабрала больш за 500 педагагічных работнікаў сталіцы, кіраўнікоў адміністрацый раёнаў, прадстаўнікоў Мінгарвыканкама і Міністэрства адукацыі. “У сучасным свеце веды ўвесь час абнаўляюцца, разважаючы аб сённяшнім, думаем пра будучае, вучымся ўсё жыццё. Перад сістэмай адукацыі востра паўстае пытанне, чаму вучыць і як вучыць у новым свеце і ў новых абставінах, як трансфарміраваць школу, якія неабходны кампетэнцыі. Усё гэта трэба вырашыць ужо сёння”, – адкрыў форум намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юркевіч І.В.

У рамках жнівеньскага форуму працавала выстава “Ключавыя кампетэнцыі XXI стагоддзя: новая рэальнасць у адукацыі”. Тут былі прадстаўлены вопыт і напрацоўкі ўстаноў адукацыі сталіцы, сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе, інтэрактыўныя сродкі навучання. На выставачнай экспазіцыі, якая складалася з дзесяці модулей, былі прадэманстраваны лепшыя дасягненні сталічнай адукацыі. Найбольш ярка на ёй было прадстаўлена народнае мастацтва Рэспублікі Беларусь – ткацтва і вышыўка.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць