Рус Бел Eng
24.08.2020

24 жніўня 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Любецкай С.А. адбылося яшчэ адно пасяджэнне рабочай групы па праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі ўстаноў адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт» і «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт», спецыялісты Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі па асобных палажэннях Агульнай часткі праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку аб умовах прыцягнення да адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за нявыплату або няпоўную выплату сумы падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу, аб тэрмінах накладання адміністрацыйнага спагнання за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства і заканадаўства аб знешняй працоўнай міграцыі, за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by