Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.05.2017

25 – 26 мая 2017 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. зрабіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць.

26 мая намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштук Б.К. наведаў г. Рэчыцу, дзе прыняў удзел у рабоце чарговага пасяджэння Рэчыцкага райвыканкама і сесіі раённага Савета дэпутатаў. У гэты ж дзень ён правёў прыём грамадзян.

У чарговы раз прыйшоў на прыём да дэпутата жыхар горада па пытанні нязгоды з устаноўленай мяжой зямельнага ўчастка з суседзямі. Больш за дваццаць гадоў працягваецца спрэчка, заяўніком пройдзены практычна ўсе абласныя інстанцыі, вядзецца перапіска са спецыялістамі і ўжо сабралася вялікая папка дакументаў па гэтым канфлікце. Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў прапанаваў урэгуляваць спрэчку мірным шляхам, паколькі нельга змяніць рашэння суда.

Далей на прыём прыйшла выбаршчыца, якая ўжо не раз звярталася наконт працаўладкавання дачкі. Б.К.Пірштук задае слушнае пытанне: як прапанаваць месца працы і дапамагчы ў працаўладкаванні, калі на прыём настойліва прыходзіць не дачка, а яе маці? Пісьмовы зварот грамадзянкі будзе разгледжана з прадастаўленнем адказу.


Аднаго з выбаршчыкаў цікавіла сітуацыя, якая склалася з будаўніцтвам бульбаперапрацоўчага завода ў Васілевічах. Як вядома, будаўніцтва прадпрыемства было пачата яшчэ ў 1988 г., але завод так і не запусцілі, а затым ён быў перададзены інвестару з г. Бранска. Аднак наладзіць вытворчасць прыватнік не змог. Б.К.Пірштук адзначыў, што ён у курсе сітуацыі, якая склалася, і бачыць тут адно выйсце — трэба знайсці інвестара. Удыхнуць новае жыццё ў завод раён відавочна не зможа. Да таго ж у шэрагу выпадкаў галіну немагчыма захаваць у першапачатковым выглядзе. Сёння існуюць новыя эфектыўныя тэхналогіі, якія неабходна ўкараняць. У гэтым накірунку павінен працаваць райвыканкам і абласная ўлада, рэзюмаваў намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў.

Затым з пытаннем да намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў звярнуўся мясцовы радыёаматар. Б.К.Пірштук даў тлумачэнні выбаршчыку, адзначыўшы, што захопленасць — гэта добра, але намнога лепш, калі маладыя людзі займаюцца справай на прафесійным узроўні, развіваюцца і прыносяць карысць краіне.

Далей жыхар горада звярнуў увагу на няпростую сітуацыю, якая, паводле яго слоў, склалася на Рэчыцкім заводзе «Тэрмапласт». Баляслаў Казіміравіч запэўніў, што гатовы да дыялогу, калі ў маладога чалавека будуць ідэя і праект на гэты конт.

Усе пытанні, узнятыя ў ходзе прыёму грамадзян, узяты на асаблівы кантроль дэпутата, а ўсе пажаданні выбаршчыкаў прыняты да ведама.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць