27.04.2019

25 — 27 красавіка 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ў Полацкі раён Віцебскай вобласці.

У ходзе паездкі ў Полацкі район 25 красавика У.П.Андрэйчанка ў якасці прадстаўніка дзяржавы (прызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 г. № 125 «Аб прадстаўніках дзяржавы») прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ «Полацк-Шкловалакно».

У пасяджэнні таксама ўдзельнічалі намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Бунакоў А.Н., а таксама генеральны дырэктар прадпрыемства Курылін А.А. і члены дырэкцыі ААТ «Полацк-Шкловалакно».

Парадак дня пасяджэння ўключаў пытанні аб выбранні старшыні назіральнага савета ААТ «Полацк-Шкловалакно» і аб плане працы назіральнага савета прадпрыемства на 2019 год.

Старшынёй назіральнага савета акцыянернага таварыства аднагалосна выбраны Старшыня Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка У.П.


У ходзе разгляду другога пытання парадку дня У.П.Андрэйчанка як старшыня назіральнага савета адзначыў, што прадпрыемства па выніках 2018 года і за студзень — люты 2019 года паказала добрыя вынікі працы. Рэнтабельнасць у мінулым годзе склала больш за 10 працэнтаў. Рэалізуецца шэраг інвестыцыйных праектаў. Разам з тым у ААТ «Полацк-Шкловалакно» яшчэ ёсць незадзейнічаныя рэзервы для паляпшэння асобных паказчыкаў і дзейнасці прадпрыемства ў цэлым і, як вынік — для павышэння ўзроўню дабрабыту яго работнікаў і іх сем’яў, горада і ўсёй краіны. Таму неабходна сумеснымі намаганнямі забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне такіх рэзерваў. Па выніках абмеркавання план працы назіральнага савета ААТ «Полацк-Шкловалакно» на 2019 год быў у цэлым адобраны.


У той жа дзень У.П.Андрэйчанка наведаў г. Наваполацк.

Разам са старшынёй Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Буевічам В.Г. Старшыня Палаты прадстаўнікоў агледзеў рэканструяваны Лядовы палац. Абноўлены спарткомплекс уключае ў сябе гульнявую і спецыялізаваную залы, арэну, на якой трэніруюцца дарослыя і юныя хакеісты, музей спартыўнай славы хакейнага клуба «Хімік», крытую трэніровачную пляцоўку са штучным лёдам, пабудаваную па канадскай тэхналогіі.


Адміністрацыя комплексу прыкладае сур’ёзныя намаганні для павелічэння акупнасці ўтрымання матэрыяльна-тэхнічнай базы і спартыўнай вертыкалі клуба ад СДЮШАР да каманды майстроў. У.П.Андрэйчанка падзяліўся сваім вопытам паспяховага вырашэння такога пытання ў перыяд кіраўніцтва Віцебскай вобласцю ў дачыненні да аналагічнага наваполацкаму «Хіміку» аб’екта — віцебскага Палаца спорту. Навапалачане паабяцалі дэталёва вывучыць вопыт віцебскіх калег і пераняць у іх усё лепшае.


Пасля наведвання Лядовага палаца Старшыня Палаты прадстаўнікоў адказаў на пытанні рэгіянальных СМІ. Ён, у прыватнасці, сказаў, што ў рамках рэканструкцыі гэтага спартыўнага комплексу зроблена ўсё, каб адрадзіць былую славу хакейнага клуба «Хімік». І самае галоўнае ― усё гэта пастаўлена на службу спорту і здароўю гараджан.


Не менш важным, на думку У.П.Андрэйчанкі, з’яўляецца тое, што г. Наваполацк у цэлым прыводзіцца ў парадак. Задзейнічаны працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый. Горад мяняецца ў лепшы бок, пакідае прыемнае ўражанне. Таму настрой у навапалачан павінен быць добры.

26 — 27 красавіка Старшыня Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка У.П. разам з Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Румасам С.М., які ажыццяўляў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць, у Докшыцкім раёне азнаёміўся з працай ААТ «Бягомльскае», малочна-таварнага комплексу «Вецяра» ААТ «Таргуны», ходам вясновых палявых работ.



На мемарыяльным комплексе «Шунеўка», які ўвекавечыў памяць аб ахвярах фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, У.П.Андрэйчанка ўсклаў кветкі.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама наведаў ААТ «Полацк-Шкловалакно», дзе азнаёміўся з рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў «Будаўніцтва цэха па вытворчасці тэрмахімапрацаваных электраізаляцыйных матэрыялаў для фальгіраваных дыэлектрыкаў» і «Павелічэнне магутнасцей па перапрацоўцы шкловалакна дзеючага цэха 7, размешчанага ў будынку корпуса аднастадыйнай выпрацоўкі, і дзеючых цэхаў 8 і 9 у будынку прадзільна-ткацкага корпуса». Іх выкананне мае важнае значэнне не толькі для павышэння прадукцыйнасці прадпрыемства, росту экспартных паставак, але і для павелічэння заработнай платы работнікаў, стварэння новых працоўных месцаў.




Пасля наведвання ААТ «Полацк-Шкловалакно» У.П.Андрэйчанка азнаёміўся з вынікамі работ па добраўпарадкаванні горада Полацка.

27 красавіка Старшыня Палаты прадстаўнікоў азнаёміўся з бягучым станам і перспектывамі развіцця ААТ «Нафтан», а таксама з інвестыцыйнымі праектамі, якія рэалізуюцца прадпрыемствам.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць