Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.06.2018

25 чэрвеня 2018 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Дабрыніна Л.А., прынялі ўдзел депутаты Палаты прадстаўнікоў Кананчук Т.П., Сокал А.М., Канановіч Л.М., Дашко А.М., Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Касцевіч І.А., першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Ермаловіч М.Л., намеснікі Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Курлыпа А.М. і Кухараў У.Я., намеснік Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Ляхновіч А.А., кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Паўлючэнка Н.В., начальнік Галоўнага дзяржаўнага казначэйства Качан С.Ф., намеснік дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Марозава І.В., спецыялісты Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праекты законаў «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2017 год», «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі за 2017 год» і «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2017 год».

Касцевіч І.А. і Ляхновіч А.А. праінфармавалі прысутных аб ходзе выканання адпаведных бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў у 2017 годзе.


З дакладам аб выкананні галоўнага фінансавага дакумента краіны выступіў першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Ермаловіч М.Л. Ён адзначыў, што спрыяльная знешнеэканамічная кан’юнктура, рост канкурэнтаздольнасці галін эканомікі дазволілі ў 2017 годзе захаваць сацыяльную стабільнасць і забяспечыць развіццё патэнцыялу рэгіёнаў.

Асноўнымі задачамі ў галіне палітыкі расходаў у 2017 годзе з’яўляліся захаванне дасягнутага якаснага ўзроўню сацыяльных паслуг, павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі.

Намеснікі Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Курлыпа А.М. і Кухараў У.Я. азнаёмілі удзельнікаў пасяджэння з вынікамі праведзеных Камітэтам праверак справаздач аб выкананні бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў за 2017 год і аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2017 год.


Удзельнікі пасяджэння задалі дакладчыкам удакладняючыя пытанні, якія тычацца асобных напрамкаў выкарыстання сродкаў бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў і рэспубліканскага бюджэту ў 2017 годзе.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне ўнесці праекты законаў «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2017 год», «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі за 2017 год» і «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2017 год» для разгляду дэпутацкім корпусам на пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць