Рус Бел En
25.06.2018

25 чэрвеня 2018 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А. прыняў удзел у чарговым пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, у склад якога ён уваходзіць.

На пасяджэнні савета былі разгледжаны пытанні аб:

пашырэнні складу савета за кошт прадстаўнікоў бізнес-супольнасці;

праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь«Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе»;

удасканаленні заканадаўства ў галіне выкарыстання радыёчастотнага спектра;

унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2010 г. № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт».

А.А.Рыбак прыняў удзел у праведзенай дыскусіі па парадку дня, асабліва адзначыўшы гатоўнасць Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі да сумеснага разгляду і вырашэнню любых пытанняў заканадаўчага характару, якія тычацца развіцця галіны сувязі і ў цэлым інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць