Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.06.2018

25 чэрвеня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкага В.І. з дэлегацыяй Нацыянальнага сходу Французскай Рэспублікі на чале са старшынёй групы дружбы «Францыя – Беларусь» Крыстафам Леженам.

У ходзе сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню беларуска-французскіх адносін, а таксама бягучай геапалітычнай сітуацыі ў Еўропе і ролі Беларусі ва ўмацаванні стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне, пашырэнні супрацоўніцтва і кансалідацыі Еўропы, павышэння яе канкурэнтаздольнасці.


Варанецкі В.І. адзначыў, што беларуска-французскія адносіны паступальна развіваюцца і носяць дружалюбны і прагматычны характар. Радуе нарошчванне двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Добрых слоў заслугоўвае развіццё ўзаемадзеяння ў галіне культуры і турызму. Неабходна больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.


У сваю чаргу французскія парламентарыі выказалі зацікаўленасць у нарошчванні міжпарламенцкага супрацоўніцтва, інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічных і культурных сувязей, падкрэслілі важную ролю, якую Беларусь можа і павінна гуляць у справе ўмацавання міру і стабільнасці ў рэгіёне, даверу і бяспекі ў Еўропе ў цэлым.

У сустрэчы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Дыдзье Канесс, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Корж І.А., Папко В.М., Мілаванаў М.В.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць