Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.06.2018

25 чэрвеня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкага В.І з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Кіпр у Расійскай Федэрацыі Леанідасам Маркідзісам.

У ходзе гутаркі В.І.Варанецкі выказаў зацікаўленасць у развіцці двухбаковых адносін, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай галіне, у сферы культуры, турызму, адукацыі і навукі. Перспектыўным напрамкам узаемадзеяння магла б стаць таксама IT – сфера, развіццё лічбавай эканомікі. Асаблівая ўвага была ўдзелена таксама пашырэнню палітычных сувязуй, міжпарламенцкіх кантактаў, супрацоўніцтву ў міжнародных арганізацыях.


Бакі абмеркавалі бягучую геапалітычную сітуацыю ў Еўропе і ролю Беларусі ў забеспячэнні стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне, пытанні пашырэння супрацоўніцтва і кансалідацыі Еўропы.


Л.Маркідзіс у сваю чаргу пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні двухбаковага палітычнага дыялогу, развіцці міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку шляхам абмену візітамі парламенцкіх дэлегацый дзвюх краін, інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічных і культурных сувязей.

Абодва бакі падкрэслілі неабходнасць развіцця ўсебаковых кантактаў на карысць народаў Беларусі і Кіпра.

У сустрэчы таксама прыняў удзел Ганаровы Консул Рэспублікі Кіпр у Рэспубліцы Беларусь Агурцоў С.С.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць