Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
25 чэрвеня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг».

У пасяджэнні,
праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Жыбуль Н.П., прынялі ўдзел
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства
і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай
гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і
гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, а
таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
У ходзе работы былі абмеркаваны заўвагі і прапановы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рыбака А.А., а таксама Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства энергетыкі па пытаннях рэгламентацыі адносін у сферы абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг паміж спажыўцамі, ўпаўнаважанымі асобамі, арганізацыямі уласнікаў і выканаўцамі, іх правоў і абавязкаў, а таксама іншыя заўвагі і прапановы, якія паступілі ад зацікаўленых.
Работа над
праектам Закона будзе працягнута.