Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.04.2018

25 красавіка 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наумовіч А.М. і Анісім А.М. прынялі ўдзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі ў г. Страсбургу (Французская Рэспубліка).

Падчас свайго выступлення А.М.Наумовіч пазначыў апошнія трэнды ў развіцці адносін Рэспублікі Беларусь і Савета Еўропы. Інфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб візітах высокапастаўленых асоб Савета Еўропы ў г. Мінск, рабоце Парламента па тэматыцы смяротнага пакарання, а таксама паведаміў аб намеры ўладаў станоўча разгледзець пытанне аб працягу дзейнасці Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў г. Мінску на 2018-2020 гг.


У рамках візіту беларускія парламентарыі правялі сустрэчы са старшынёй Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Р.Омэн-Руйтэн, парламентарыямі Азербайджана, Грузіі, Казахстана, былым дакладчыкам ПАСЕ па Беларусі А.Рыгоні, дырэктарам Савета Еўропы па палітычных пытаннях А.Гесэлем, іншымі службовымі асобамі Савета Еўропы і ПАСЕ.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць