Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.04.2018

25 красавіка 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міраш В.В.(Гарадоцкая выбарчая акруга №21) прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы Дзяржаўнага аб'яднання па меліярацыі зямель, воднай і рыбнай гаспадарцы «Белводгас».

У рамках сустрэчы рабочай групы па падрыхтоўцы праекта нарматыўнага прававога акта, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2005 года №580, былі вынесены на абмеркаванне прапановы грамадзян і ініцыятыўных груп, звароты аблвыканкамаў, рыбаловаў-аматараў, прапановы рэдакцыі газеты «Рыбалоў» і ўдзельнікаў рабочай групы. Таксама разгледжаны прапановы, накіраваныя Упраўленнем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 Сустрэча пачалася з выступлення дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – Міраша Віктара Вікенцьевіча і Цацохі Аляксандра Уладзіміравіча, якія выказаліся аб неабходнасці перагляду катэгорый грамадзян, якім прадастаўляюцца льготныя ўмовы пры ажыццяўленні платнага аматарскага рыбалоўства, аб дзейнасці арандатараў і іншых актуальных праблемах, якія тычацца платнага аматарскага рыбалоўства.

У выніку разгляду шырокага пераліку пытанняў і ўнясення прапаноў членамі рабочай групы, было вырашана, што Правілы рыбалоўства маюць патрэбу ў карэкціроўцы і пераглядзе падыходаў па найбольш актуальных і сацыяльна-значных пытаннях. Неабходна падрыхтаваць праект нарматыўнага прававога акта, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Правілы рыбалоўства, з улікам усіх заўваг і паступіўшых прапаноў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць