Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.04.2018

25 красавіка 2018 года пад старшынствам Л.А.Цупрыка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

На пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем у Палаце прадстаўнікоў круглага стала на тэму «Далучэнне моладзі да парламенцкай дзейнасці, фарміраванне прававой і палітычнай культуры».

Акрамя гэтага, член Пастаяннай камісіі Г.В.Філіповіч праінфармавала аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь». У прыватнасці, у яе выступленні была звярнута ўвага на тое, што ў цяперашні час сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі ажыццяўляецца дапрацоўка асобных норм праекта Закона ў сувязі з прывядзеннем у адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».


На пасяджэнні былі разгледжаны і іншыя пытанні, якія тычацца кампетэнцыі Пастаяннай камісіі.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць