Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.04.2018

25 красавіка 2018 года Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы было праведзена пасяджэнне круглага стала на тэму «Практычныя аспекты рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання і самакіравання, бізнес-саюзаў.

Падпісанне Кіраўніком дзяржавы 23 лістапада мінулага года
Дэкрэта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» стала знакавай падзеяй для нашай краіны. Дэкрэт прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, накіраваны на мінімізацыю ўмяшання службовых асоб у работу суб’ектаў гаспадарання, развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы і выключэнне залішніх адміністрацыйных бар’ераў, што прад’яўляюцца да суб’ектаў гаспадарання.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштук Б.К. У сваім выступленні ён пажадаў усім прысутным плённай і эфектыўнай работы, адзначыў актуальнасць і важнасць тэматыкі гэтага мерапрыемства, ахарактарызаваў задачы, якія стаяць перад усімі галінамі ўлады ў кантэксце рэалізацыі палажэнняў Дэкрэта № 7, а таксама заклікаў усіх удзельнікаў круглага стала максімальна эфектыўна скарыстацца такой магчымасцю для абмеркавання пытанняў прымянення палажэнняў Дэкрэта, выяўлення праблемных момантаў яго рэалізацыі на месцах, абмену практычным станоўчым вопытам узаемадзеяння дзяржавы і бізнесу ў новых умовах, сфарміраваных дакументам.

Далей з дакладам на тэму «Аб практычных аспектах рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7
«Аб развіцці прадпрымальніцтва» выступіў намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Матусевіч Д.Ф.

Падчас свайго выступлення ён праінфармаваў прысутных аб заканатворчай рабоце, якая праводзіцца ў рамках рэалізацыі палажэнняў Дэкрэта на дзяржаўным узроўні.

Д.Ф.Матусевіч таксама адзначыў станоўчы ўплыў на развіццё бізнес-асяроддзя, які можна канстатаваць у рэспубліцы дзякуючы прыняццю дакумента. Так, па ўведзеным з 26 лютага паведамляльным прынцыпе работы зарэгістравана больш за 800 новых арганізацый, ужо бачны станоўчы эфект ад сістэматызацыі і скарачэння патрабаванняў пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, ветэрынарыі, патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў i iншых аб’ектаў, якія належаць суб’ектам гаспадарання.

Станоўчы імпульс для развіцця прадпрымальніцтва, атрыманы з прыняццем Дэкрэта, не павінен быць згублены з-за памылковых, несвоечасовых і неэфектыўных рашэнняў, якія прымаюцца ў развіццё яго палажэнняў. Гэты імпульс павінен быць узмоцнены падтрыманнем ініцыятывы прадпрымальнікаў у рэгіёнах, лідэрствам выканаўчых органаў улады ў паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу ў абласцях, гарадах, раёнах. Такая падтрымка надзвычай важная, паколькі эканамічны рост, стварэнне працоўных месц, напаўненне бюджэту у многім будуць залежаць у бліжэйшай перспектыве як ад павышэння эфектыўнасці дзяржаўных прадпрыемстваў, традыцыйных галін, так і ад дынамічнага развіцця прыватнага сектара, малога і сярэдняга бізнесу.

Далей у ходзе дыскусіі ўдзельнікі круглага стала абмяняліся думкамі і абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні, якія ўзнікаюць пры практычнай рэалізацыі норм Дэкрэта.

У завяршэнне мерапрыемства У.А.Шчэпаў падзякаваў усім удзельнікам за адкрытую, змястоўную і канструктыўную дыскусію, а таксама прапанаваў больш актыўна падключыцца да работы па далейшым удасканаленнi дзеючага заканадаўства.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць