Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.04.2018

25 красавіка 2018 года пад старшынствам І.А.Марзалюка і А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Распрацоўшчыкам законапраекта з’яўляецца Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі, культуры, юстыцыі, сувязі і інфарматызацыі, адукацыі, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі члены праўлення Беларускага таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў.

На пасяджэнні абмяркоўваліся заўвагі і прапановы, прадстаўленыя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па выніках разгляду законапраекта дзяржаўнымі органамі. Адбылася дзелавая дыскусія па канцэптуальных палажэннях праекта Закона: аб зніжэнні мінімальнага памеру кампенсацыі ў выпадку парушэння выключнага права на аб’ект аўтарскага права або сумежных правоў, аб асаблівасцях адказнасці аператараў электрасувязі і пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі, якія ажыццяўляюць распаўсюджванне тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм. У падтрымку канцэпцыі законапраекта выступіў намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лёгкі П.М.

Члены рабочай групы разгледзелі шэраг іншых прапаноў і заўваг, асобныя з якіх будуць рэалізаваны ў законапраекце. Некаторыя папраўкі прававога і юрыдыка-тэхнічнага характару прадстаўнікі Савета Рэспублікі прапанавалі ўлічыць у ходзе падрыхтоўкі праекта Закона да разгляду ў другім чытанні.

Дапрацаваны законапраект у адпаведнасці з Рэгламентам Палаты прадстаўнікоў будзе дасланы зацікаўленым на ўзгадненне і заключэнне.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць