25.07.2019

25 ліпеня 2019 года пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Юніцына А.Ю. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рыбак А.А., Камароўскі І.С. прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам», рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па нагляду за электрасувяззю «БелГІЭ», а таксама прадстаўнікі бізнес-супольнасці ў асобе кіраўнікоў і спецыялістаў Асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій «Белінфакам», Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза, унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Велком», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы», закрытага акцыянернага таварыства «БеСТ», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Беларускія воблачныя тэхналогіі».

На пасяджэнні быў працягнуты разгляд прапаноў па законапраекту ад Асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій «Белінфакам» і Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза.

Работа над дакументам будзе прадоўжана.





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць