Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.02.2020

25 лютага 2020 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы на тэму «Ажыццяўленне гідраметэаралагічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Практыка прымянення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты-члены Пастаяннай камісіі, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К., начальнік дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Лабазнаў Р.Ю. і інш.

У пачатку мерапрыемства Пірштук Б.К. падкрэсліў важнасць гідраметэаралагічнай дзейнасці для эканомікі краіны. Адзначыў, што без назіранняў за станам навакольнага прыроднага асяроддзя і яго забруджваннем, прагнозаў надвор’я немагчыма забяспечыць бяспеку палётаў авіяцыі, аптымізаваць сельскагаспадарчую вытворчасць, вызначыць патрэбнасці краіны ў энергетычных рэсурсах, а таксама тэндэнцыі і тэмпы забруджвання навакольнага асяроддзя.


У ходзе пасяджэння дэпутаты наведалі метэаралагічную станцыю «Мінск», дзе азнаёміліся з арганізацыяй атрымання першасных гідраметэаралагічных даных.

Лабазнаў Р.Ю. падрабязна праінфармаваў прысутных пра абсталяванне метэаралагічнай станцыі і назіраннях якія праводзяцца. Тут укаранёны інтэграваны падыход функцыянавання розных сетак назіранняў: прыземным метэаралагічных, гідралагічных і аэралагічных. З уводам у эксплуатацыю гэтага комплексу ў 2018 годзе аднавілася радыёзандзіраванне атмасферы ў сталіцы, што дазваляе з улікам метэаралагічных пунктаў у Брэсце і Гомелі ахапіць тэмпературна-ветравым зандзіраваннем практычна ўсю тэрыторыю краіны. Гэтыя даныя выкарыстоўваюцца не толькі беларускімі сіноптыкамі, але і пашыраюць прысутнасць нашай рэспублікі ў міжнароднай сеткі абмену інфармацыяй.


Пасяджэнне прадоўжылася ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, дзе дэпутаты азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі гідраметэаралагічнай дзейнасці, ажыццяўленнем збору, апрацоўкі, аналізу, захоўвання і прадастаўлення гідраметэаралагічнай інфармацыі, складаннем гідраметэаралагічных прагнозаў, прагнозаў ураджайнасці сельскагаспадарчых культур, правядзеннем аналізу рэгіянальных змяненняў клімату.

Пазней адбылося абмеркаванне праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці». Былі разгледжаны асноўныя новаўвядзенні законапраекта. У прыватнасці, аб неабходнасці замацавання паняццяў «уладальнікі гідраметэаралагічнай інфармацыі» і «гідраметэаралагічная бяспека», аб спрашчэнні класіфікацыі гідраметэаралагічнай інфармацыі.

Асаблівую зацікаўленасць выклікала пытанне забеспячэння гідраметэаралагічнай інфармацыяй спажыўцоў. Прысутныя сышліся ў меркаванні аб неабходнасці абавязковага ўказання вытворцы гідраметэаралагічнай інфармацыі суб’ектамі гаспадарання, якія прадстаўляюць такую інфармацыю.

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня Пастаяннай камісіі Васількоў М.А. адзначыў, што прыняцце гэтага законапраекта дасць магчымасць замацаваць падыходы да вытворчасці і давядзення да спажыўцоў гідраметэаралагічнай інфармацыі, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць