Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

25.02.2020

25 лютага 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Ніжэвіч Л.І. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснікі старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Васюкоў В.М. і Вабішчэвіч П.А., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Хлабукін І.К., прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій», сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі заўвагі і прапановы зацікаўленых, якія тычацца мэтазгоднасці надзялення адміністрацыі ПВТ паўнамоцтвамі па ўжыванні мер адказнасці да асоб, якія парушылі заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi злачынных даходаў, тэрміналогіі законапраекта, ўдакладнення асобных паняццяў, адпаведнасці актам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і патрабаванням нарматворчай тэхнікі.

Па выніках абмеркавання па шэрагу палажэнняў законапраекта была выпрацавана ўзгодненая пазыцыя.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by