Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
25 студзеня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Адаменка ЯБ. (Калінкавіцкая выбарчая акруга № 41) прыняў удзел у пасяджэнні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельскай вобласці ў 2017 годзе, а таксама задачы на 2018 год.

У той жа дзень Я. Б. Адаменка прыняў удзел у рабоце сесіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, на якой адным з галоўных пытанняў было зацвярджэнне інвестпраграмы на 2018 год.
У рабоце сесіі прыняў удзел намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Б. К. Пірштук, які ўручыў ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь кіраўнікам прадпрыемстваў Гомельскай вобласці – дырэктару ААТ «Табаквінторг» Мазгавога В. Г. і дырэктару КСУП «Саўгас-камбінат «Зара» Слінько А.М.