Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.01.2018

25 студзеня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Курсевіч В.В. правяла прыём грамадзян у Бараўлянскім сельскім выканаўчым камітэце. Удзел у прыёме прыняла таксама старшыня Бараўлянскага сельскага выканаўчага камітэта Варабей Ж.А.

На прыём да дэпутата прыбыло 19 выбаршчыкаў. Як і заўсёды, прыёмы грамадзян у гэтым сельсавеце праходзяць вельмі актыўна, насычаны мноствам пытанняў жыццядзейнасці выбаршчыкаў, але варта адзначыць – заўсёды спакойна і карэктна.

Тон для дзелавой і канкрэтнай размовы задае сама Валянціна Вацлаваўна. Яна заўсёды ўважліва выслухоўвае заяўнікоў, час ад часу робячы паметкі ў сваім блакноце, задае ўдакладняючыя пытанні, каб нічога не выпусціць і скласці поўнае ўяўленне аб сітуацыі, якая склалася ў таго ці іншага выбаршчыка.

Спектр пытанняў, з якімі людзі прыйшлі на прыём да свайго дэпутата і на гэты раз быў вельмі разнастайны. Гэта пытанні ўзаемадзеяння мясцовых органаў улады і дзяржарганізацый з жыхарамі, вырашэння іх надзённых праблем у сферы транспартнага забяспячэння, паляпшэння жыллёвых умоў, працаўладкавання, прыватызацыі зямельных участкаў, будаўніцтва на прыватных падворках, абслугоўвання дарожнага пакрыцця і ЖКГ.

 Так, інвалід другой групы Фiлянкоў У. І., які пражывае ў аг Лясны, прасіў Валянціну Вацлаваўну дапамагчы разабрацца ў няпростым для яго пытанні – набыцці ў прыватную ўласнасць яго зямельнага ўчастка, а таксама аказаць садзейнічанне ў яго працаўладкаванні.

Жыхарка в. Ляскоўка Балахонава А. І. прасіла разабрацца з будаўніцтвам яе суседам будынка СТА, якi ён узвёў, на яе думку, з парушэннем будаўнічых нормаў і правілаў.

Маскаленка А.Н., якая жыве ў Бараўлянах, прыйшла да Валянціны Вацлаваўны з надзеяй на дапамогу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, так як яна адна выхоўвае дзіця інваліда, жыве на здымнай кватэры і стаiць на чарзе ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У сілу цяжкасцi захворвання дзіцяці не мае магчымасці ў цяперашні час працаваць і жыве за кошт дзяржаўных дапамог. Група грамадзян з аг. Лясны, якія пражываюць у доме № 19, таксама прыйшлі да дэпутата за дапамогай.

Пасля таго, як у іх доме была дэмантавана сістэма збору смецця, да гэтага часу не абсталявана належным чынам пляцоўка для збору смецця, што прыводзіць да парушэння санітарнага стану тэрыторыі і збору бяздомных жывёл. Сітуацыя патрабуе неадкладнага вырашэння.

Стараста пасёлка Вопытны Філіпаў Ю.В. i Вайтовіч М.У. з гэтага ж пасёлка прыйшлі да дэпутата па ўжо здавалася б вырашанаму пытанню – Генеральны план в. Бараўляны iпаселак Лясны (карэкцiроўка) ў частцы адмены будаўніцтва школы і дзіцячага садка ў лясным масіве в. Бараўляны і пераносу яго на ўчастак у полі, прылеглым да в. Бараўляны.

Для Валянціны Вацлаваўны гэтае пытанне было не новым. Яно гучала ужо пры абмеркаванні праекта генплана на архітэктурна-горадабудаўнічым савеце з удзелам прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы грамадзян. Усе кропкі над «i», у тым ліку і над гэтым пытаннем былі расстаўлены на сустрэчы ініцыятыўнай групы са старшынёй Мінскага аблвыканкама А. М. Ісачанка

Па завяршэнні прыёму Валянціна Вацлаваўна абмеркавала праблемныя пытаньні са старшынёй Бараўлянскага сельвыканкама Варабей Ж. А. Ўсе паступіўшыя ў працэсе прыёму звароты выбаршчыкаў будуць самым дбайным чынам прапрацаваны дэпутатам з органамі дзяржкіравання і арганізацыямі,  ўзяты на кантроль да іх поўнага вырашэння, па выніках якіх грамадзяне будуць праінфармаваны пісьмова.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць