Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.01.2018

25 студзеня 2018 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Старавойтава І.А., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, а таксама работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

З улікам паступіўшых прапаноў на пасяджэнні абмяркоўваліся нарматыўныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», якія могуць быць дадаткова скарэкціраваны ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў, і магчымыя варыянты іх рэдакцый.


Работа па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» да першага чытання будзе працягнута.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць