Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.01.2018

25 студзеня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па запрашэнню дэпутата Палаты прадстаўнікоў (Заслаўская выбарчая акруга № 77) Курсевіч Валянціны Вацлаваўны адбылася інфармацыйная сустрэча са слухачамі і выкладчыкамі ДУА «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Экскурсія пачалася з Авальнай залы, дзе дэпутат Курсевіч Валянціна азнаёміла прысутных з работай заканадаўчай галіны ўлады, яе структурай, расказала аб працэдуры падрыхтоўкі і прыняцця законаў, а таксама азнаёміла прысутных з работай Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзежнай палітыцы, у якой працуе дэпутат намеснікам старшыні.

Да дыскусіі ў Авальнай зале падключыўся і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч, які азнаёміў прысутных з працай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.


Затым прысутныя наведалі пастаянна дзеючую экспазіцыю, прысвечаную гісторыі беларускага парламентарызму.

Экскурсія завяршылася ў прэс-цэнтры Палаты прадстаўнікоў, дзе слухачам пра гісторыю будынка дома Урада вельмі цікава расказала супрацоўнік Прэзідэнцкай бібліятэкі, суарганізатар музея гісторыі Прэзідэнцкай бібліятэкі Сяднёва Ірына Леанідаўна.


Актыўны ўдзел у экскурсіі прынялі начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Ермаловіч Віталій Віктаравіч і начальнік кіравання інфармацыйных тэхналогій Зяленкiн Сяргей Вітальевіч.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць