25.01.2019

25 студзеня 2019 года адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Місько М.У., прынялі ўдзел дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Власевіч В.Э., а таксама работнікі галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекце.

Работа над законапраектам будзе працягнута.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць