Рус Бел En
25.09.2018

25 верасня 2018 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (другое чытанне).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Рыбак А.А., першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларуь Шэдко Д.Г., прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў», а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні разглядаліся прапановы і заўвагі дэпутата Рыбака А.А., у тым ліку якія прадугледжваюць карэкціроўку тэрміналогіі Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» і спосабаў выкарыстання твораў, выкананняў, фанаграм і перадач арганізацыі эфірнага або кабельнага вяшчання.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць