Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
25 верасня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Аргенцінскай Рэспублікі Дзевятоўскага В.А. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аргенцінскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Р.Э.Лагорыа.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні пашырэння двухбаковага палітычнага дыялогу, развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва, інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічных і культурных сувязей.
У прыватнасці, было адзначана, што з улікам фактычнага фарміравання ў Парламенце Аргенціны групы дружбы з Рэспублікай Беларусь складваецца спрыяльная сітуацыя для найхутчэйшага ўстанаўлення і развіцця кантактаў беларускіх дэпутатаў з Нацыянальным кангрэсам Аргенціны, абмену вопытам заканатворчай дзейнасці, пашырэння ўзаемадзеяння ў рамках Міжпарламенцкага саюза, правядзення абмену візітамі парламенцкіх дэлегацый.
Абодва бакі падкрэслілі неабходнасць развіцця ўсебаковых кантактаў на карысць народаў Беларусі і Аргенціны.
У сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Аргенцінскай Рэспублікі Лукашоў А.І., Сягоднік А.І., Ткачук А.У.