Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.09.2019

25 верасня 2019 года на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся семінар па вывучэнні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў практыкі прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады на тэму «Заканадаўчае забеспячэнне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці: рэаліі, праблемы, перспектывы».

Спачатку дэпутаты наведалі пастаянна дзеючую выставу навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак Акадэміі навук, у музеі гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі азнаёміліся з гісторыяй яе станаўлення і асноўнымі этапамі развіцця. Абмеркаванне пытанняў развіцця навукі, удасканалення заканадаўства ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы было працягнута на пленарным пасяджэнні.


Адкрываючы яго, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б. К. адзначыў, што мэтай правядзення семінара з’яўляецца вывучэнне практыкі прымянення заканадаўства ў сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, абмеркаванне тых праблем, якія існуюць у арганізацыі навуковага працэсу, укараненні распрацовак і падрыхтоўцы кадраў.


Дакладчык падкрэсліў, што ў кантэксце стратэгіі інавацыйнага развіцця краіны навука разглядаецца ўжо не як галіна, падпарадкаваная задачам эканомікі, а як сістэмаўтваральны фактар вытворчых і іншых жыццёва важных працэсаў. Разглядаючы сучасную сітуацыю ў сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і прапановы па ўдасканаленні заканадаўчай базы, неабходна прагназаваць развіццё заканадаўства з улікам такіх фактараў, як лібералізацыя эканомікі, глабалізацыя і інтэграцыя ў сусветныя эканамічныя працэсы, абвастрэнне канкурэнцыі на знешніх рынках, пабудова постіндустрыяльнага грамадства на аснове ведаў і інавацый.

Гаворачы аб заканадаўчым працэсе ў Парламенце Рэспублікі Беларусь, Пірштук Б. К. адзначыў, што Парламент Рэспублікі Беларусь праводзіць мэтанакіраваную працу па фарміраванні нарматыўна-прававой базы, якая рэгламентуе пытанні навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Створаны і дзейнічаюць шэраг асноватворных законаў у гэтай сферы. З улікам патрабаванняў часу заканадаўства неабходна ўдасканальваць. Сёння намаганні заканадаўцаў накіраваны на распрацоўку прававых нормаў па развіцці інавацыйнай дзейнасці, ахове аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, забеспячэнні матэрыяльных умоў для навукі і сацыяльнай абароны навукоўцаў.


З дакладамі па тэматыцы семінара выступілі таксама Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гусакоў У. Р., Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Гучок А. Я., дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Іпатаў В. Д., генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рабаволаў У. А. У ходзе выступленняў былі закрануты пытанні ўдасканалення нарматыўных прававых актаў, якія тычацца арганізацыі правядзення і фінансавання навуковых даследаванняў і распрацовак, камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Адбылася дыскусія і абмен меркаваннямі па разглядаемых пытаннях.

У заключным слове намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Б. К. Пірштук падзякаваў усіх, хто выступіў, за цікавыя і змястоўныя даклады і адзначыў, што прапановы, якія паступілі ў ходзе семінара, будуць старанна прааналізаваны ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы з мэтай іх выкарыстання ў рабоце па далейшаму ўдасканаленню заканадаўства.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць